Задачы дзейнасці на 2019/2020 навучальны год
1. У адукацыйным працэсе
Павышаць якасць прадметнага выкладання і паляпшаць падрыхтоўку да ЦТ па вучэбных прадметах праз:
рэалізацыю кампетэнтнаснага і камунікатыўнага падыходу ў рабоце з вучнямі;
рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне вучэбнага часу ў працэсе правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў, якасць і аб'ём вучэбнага матэрыялу;
аб'ектыўную ацэнку якасці адукацыі па вучэбных прадметах у адпаведнасці з асноўнымі патрабаваннямі да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, увядзенне ў практыку элементаў актыўнай ацэнкі;
павышэнне якасці арганізацыі работы са здольнымі і адоранымі вучнямі,забеспячэнне выніковага ўдзелу вучняў у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды і навукова-даследчай дзейнасці;
укараненне ў практыку ўрока элементаў тэхналогіі змешанага навучання;
павышэнне якасці адукацыйнага працэсу вучняў з АПФР сродкамі ажыццяўлення паслядоўнай работы па фарміраванні інклюзіўнай культуры, павышэнне якасці работы з настаўнікамі праз актывізацыю ўзаемадзеяння з Смаргонскім ЦКРНіР.
2. У выхаваўчай рабоце
Павышаць узровень выхававнасці вучняў праз:
выхаванне ў школьнікаў любові да сваёй зямлі, павагі да Айчыны, беларускай гісторыі, культуры, павагі да традыцый і звычаяў;
развіццё інфармацыйнай прасторы выхаваўчай работы, арганізацыю сеткавага ўзаемадзеняння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу з мэтай навучання дзяцей інфармацыйнай бяспецы ў інтэрнет-прасторы, фарміраванне ў іх крытычнага мыслення;
павышэнне эфектыўнасці работы па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, забеспячэнне 100% занятасці вучняў, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа;
фарміраванне ўменняў і навыкаў самаабслугоўвання, патрэбы працаваць, свядомага выбару прафесіі, далучэнне да сацыяльна-значнай дзейнасці;
працяг прыцягнення вучняў да экскурсійнай дзейнасці па вывучэнні гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, актывізацыю вытворчага турызму, рэалізацыю міжраённага праекта «Да суседзяў»;
удасканаленне сістэмы работы з бацькоўскай грамадскасцю па фарміраванні культа сям'і, адказнасці бацькоў за захаванне жыцця і здароўя дзяцей.
3. У рабоце з кадрамі:
Павысіць узровень прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз:
актывізацыю работы па павышэнні кваліфікацыйных катэгорый педагогаў з І на вышэйшую;
актывізацыю работы па абагульненні і распаўсюджванні эфектыўнай педагагічнай практыкі педагогаў на ўзроўні ўстановы і з выхадам на перыядычны друк, інтэрнет-прастору;
забяспячэнне эфектыўнага метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу;
працяг работы з маладымі спецыялістамі і рэзервам кіруючых кадраў.
4. У эканоміцы адукацыі і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы:
выкананне ўсіх даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ўстановы;
рацыянальнае выкарыстанне фінансавых сродкаў, захаванасць маёмасці і памяшканняў установы;
бяспечныя ўмовы навучання і выхавання ў адпаведнасці з патрабаваннямі аховы працы і тэхнікі бяспекі.