05.10.2019
<font style="background-color: rgb(255, 255, 255);">Прысвячэнне першакласнікаў </font>
<font style="background-color: rgb(255, 255, 255);">"Да ведаў на лятучым караблі"</font>
<font style="background-color: rgb(255, 255, 255);"> </font>
28.09.2019
Гульня-падарожжа "Хачу ўсё ведаць"
21.09.2019
21 верасня, у рамках месячніка “Твой выбар - тваё жыццё” было праведзена мерапрыемства, накіраванае на прапаганду каштоўнаснага стаўлення да жыцця. Вучні разважалі пра галоўныя жыццёвыя каштоўнасці чалавека падчас дыялога “Павер у сябе – ідзі за марай”.
Атракцыён вясёлых гульняў "Гуляем разам"
Спартыўныя спаборніцтвы "Наш вясёлы звонкi мяч"
Экскурсія ў народны гісторыка-краязнаўчы музей
14.09.2019
Інтэрактыўная гульня ,,Гуляем са Смяшарыкамі". Гульня з любімымі Смяшарыкамі для вучняў 1 и 2 класаў атрымалася цікавай, пазнавальнай і вяселай.
Art -студыя "Восеньскія матывы". Дзеці з ахвотай прынялі удзел у мерапрыемстве. Разгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі, гулялі. Кожны этап праходзіў у выглядзе спаборніцтва. Дзеці былі вельмі актыўныя, пашырылі свой кругагляд.
З вучнямі 7-8 класаў у інтэрактыўнай форме праведзена гутарка пра карысныя і шкодныя звычкі. Карысныя звычкі дзеці пакінулі сабе, а шкодныя "выкінулі ў сметніцу".
07.09.2019
"Знай і ведай правілы дарожнага руху" так называецца інтэрактыўная гульня, якая прайшла сення сярод вучняў 3-4 класаў у рамках шостага школьнага дня. Вучні ўспомнілі правілы дарожнага руху, паспаборнічалі, а таксама замацавалі веды пра правілы бяспекі. Было цікава і займальна!
Вяселая спартландыя
Конкурс малюнкаў на асфальте "Вітаем школу"
25.05.2019
Конкурс малюнкаў на асфальце - гэта цікава і незвычайна. Асабліва калі свеціць яркае сонейка, падтрымліваюць мамы, і ў кожнага дзіцяці есть жаданне зрабіць свой малюнак адметным, яркім і вяселым. Цудоўна маляваць ,"Вяселкавы настрой'", калі ён і сапраўды, як вясёлка!
11.05.2019
11 мая 2019 г. у піянерскай дружыне ім. П. Клімука была праведзена квэст-гульня сярод акцябрат "Па слядах Перамогі...", прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Напярэдадні Дня дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь быў праведзены агульнашкольны ўрачысты піянерскі збор «Колеры роднага краю». Вучні ў форме інтэрв'ю распавялі аб дзяржаўных сімвалах нашай краіны, была прадстаўлена прэзентацыя. Збор завяршыла флэш-акцыя "Спяваем Гімн разам".
27.04.2019
Шосты школьны дзень для бацькоў V-VIII класаў прайшоў у фармаце круглага стала пад назвай "Фармiраванне ўсвядомленых адносiн дзяцей i падлеткаў да ЗЛЖ - прыярытэтная задача сям'i i дзяржавы". Бацькi змаглi абмеркаваць актуальныя пытаннi наконт дадзенай тэмы, ацанiць сваю дзейнасць па працы з дзецьмi з дапамогай анкеты. У канцы ўсе атрымалi памяткi па фармiраванню здаровага ладу жыцця ў дзяцей, якiя можна было дапоўнiць сваiмi iдэямi.
20.04.2019
20 красавіка вучні 10-11 класаў наведалі літаратурны музей Ф.К. Багушэвіча ў ДУА “Жупранская СШ”. Разам з экскурсаводам Мікліс Валянцінай Мечыславаўнай вучні яшчэ раз успомнілі пра жыцце гэтага знакамітага земляка.
13.04.2019
Сустракаемся ў школьным клубе "Спадчына".
У выхадны дзень працуем у школьным клубе "Спадчына". Работа кіпіць над тэарэтычнай часткай. Знаёмімся з інфармацыяй, уваходзім у курс справы як сапраўдныя экскурсаводы, навукоўцы, журналісты і фатографы. Штудзіруем галоўныя дакументы школьнага клуба.
Працуем над эскізам сімволікі.
Шосты школьны дзень для вучняў 1-2 класаў прайшоў у гульні-падарожжы “На палянцы мы гуляем і прыроду ахраняем”, якая прадугледжвала конкурсы, загадкі, красворды пра лес, яго раслінны і жывёльны свет. Потым дзеці адказвалі на пытанні конкурснай праграмы “Ягадная мазаіка”, удзельнічалі ў рухомых гульнях “Клён” і “Лесарубы”. У канцы мерапрыемства вучні даведаліся пра значэнне лесу для чалавека, выкарыстанне яго ў гаспадарцы краіны.
Дзень адчыненых дзвярэй у Ашмянскім аграрна-тэхнічным коледжы
Гульневая пряцоўка "Лабірынт здароўя".
Праз гульню хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з асноўнымі правіламі здаровага ладу жыцця.
06.04.2019
Інтэлектуальная гульня "Ведай і выконвай правілы дарожнага руху"
Вучні з дапамогай інтэрактыўнай гульні паўтаралі правілы дарожнага руху, разважалі як паступаць ўдзельніку руху ў розных сітуацыях, замацавалі асноўныя яго правілы.
У час гульні-прэзентацыі “Агонь – сябар, агонь – вораг” вучні яшчэ раз замацавалі свае веды пра асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, першасныя сродкі пажаратушэння, якія дзеянні трэба выконваць пры ўзнікненні пажару...
Рабяты не толькі папоўнілі свае веды ў шосты школьны дзень, але і проста добра правялі час.
23.03.2019
23 сакавіка адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход, дзе былі падведзены вынікі навучання і выхавання за ІІ чвэрць. А таксама разгледжаны пытанні аб бяспечных паводзінах навучэнцаў у час вясновых канікул, аб правілах карыстання мабільнымі тэлефонамі ва ўстанове адукацыі, аб правілах паводзін у сетцы інтэрнэт.
Адбылося чарговае пасяджэнне ў клубе маладой сям'і " Мы - разам", на якім акцэнтавалася ўвага на важнасці падзей, выяўленне проблем і цяжкасцей, якія узнікаюць у сем' ях. У ходзе работы абмяркоўвалі гэтыя праблемы.
16.03.2019
Цікавымі і пазнавальнымі атрымаліся суботнія заняткі 16 сакавіка ў вучняў старэйшых класаў. З мэтай павышэння фінансавай граматнасці вучняў, развіцця кампетэнцый, неабходных для абгрунтаваных паводзін у фінансава-эканамічнай сферы, адказных адносін да асабістых фінансаў, з вучнямі IX-XI быў праведзены нтэрактыўны практыкум “Сакрэты фінансавай паспяховасці”.
Старшакласнікі даведаліся аб працы банкаў, гісторыі паходжання грошай, ролі банкаўскай сістэмы ў эканоміцы краіны, паслугах банкаў для моладзі.
Пазнавальная гульня "Загадкавы калейдаскоп" прайшла ў суботу сярод вучняў пачатковых класаў. Дзеці адпачылі, з карысцю правялі час, атрымалі многа пазітыўных эмоцый.
У шосты школьны дзень адпачываем з карысцю для здароўя...
16 сакавiка адбыўся эка-турнір "Калі я хачу жыць на планеце..." сярод вучняу V-VIII класаў. Рабяты акунуліся ў свет, дзе неабходна было праявіць эрудыцыю, смякалку і хуткасць. Прыемным завяршэннем турніру стала ўручэнне салодкага прызу камандзе пераможцаў "Нубікі".
02.03.2019
Віктарына з элементамі гульні “Я паважаю тваё права” для вучняў І –ІV класаў
У час правядзення віктарыны "Я паважаю тваё права..." вучні І-ІV класаў паказалі добрае веданне не толькі правоў, але і абавязкаў. Гульнёвая форма дала магчымасць кожнаму праявіць сябе. Разам мы прыйшлі да высновы, што сваімі правамі трэба правільна распараджацца, а паважаць правы іншых - наш абавязак.
Мерапрыемства шостага школьнага дня было прысвечана важнай праблеме сучаснага грамадства – правам, якімі валодае кожны чалавек. Пад час гульні-размовы “Краіна Парадку” удзельнікі набылі веды аб правілах паводзін на вуліцы, аб правілах супрацьпажарнай бяспекі ў побыце, азнаёміліся з асноўнымі нарматыўна-прававымі дакументамі, якія абараняюць правы дзяцей.
Інтэлектуальны турнір “Свая гульня” для вучняў V- VІІ класаў
Прававыя арэлі “Мы ў адказе за свае ўчынкі”
Інтэлектуальна-пазнавальная праграма “Мудры філін”
23.02.2019
Сямейная гасцёўня “Выхаванне сямейных каштоўнасцей” ( у рамках бацькоўскай гасцёўні “Шчаслівая сям'я”)
Забаўляльна-мастацкая майстэрня “Масленіца прыйшла …”
Забаўляльная праграма "Масленіца прыйшла... " была цікавай і пазнавальнай. Дзеці адпачылі і пагулялі ў народныя гульні, даведаліся шмат новага пра традыцыі святкавання гэтага свята.
16.02.2019
16.02.2019 сярод вучняў VII-VIII класаў праведзена гульня-віктарына "Беларусь - мая Радзіма". У гульнёва-займальнай форме дзецям прапаноўваліся заданні па мове, культуры, гісторыі беларускага народа. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця грамадзянскасці і гонару за Радзіму.
Пазнавальна-забаўляльная гульня "Добрым быць зусім, зусім не проста"
09.02.2019
У рамках шостага школьнага дня навучэнцы 5-7 класаў прынялі актыўны ўдзел у гульні-віктарыне "падарожжа па лабірынтах нязведанага".Дзеці спаборнічалі ў сваіх ведах аб малавядомых фактах з жыцця жывой прыроды.Затым у Сольскім доме культуры прайшла лекцыя для навучэнцаў пра шкоду брыдкаслоўя і адказнасці аб выкарыстанні ненарматыўнай лексікі. А ў завяршэнні ўсе змаглі паўдзельнічаць у цікавай спартландыі.
Пазнавальная гульня "Выконваем правілы бяспекі"
"Выконваем правілы бяспекі" - так называлася пазнавальная гульня для малодшых школьнікаў, якая прайшла ў суботу 9 лютага. Вучні засвоілі тэлефоны ўсіх выратавальных службаў, паспаборнічалі ў веданні асноўных правілаў бяспечных паводзін, паглядзелі цікавы мультфільм і з карысцю правялі вольны час.
У шосты школьны дзень вучні наведалі музей ДУА "Сярэдняя школа №7"
02.02.2019
В рамках школьного интеллектуального клуба 2 февраля прошел турнир среди школьников и педагогов в зимней серии игр "Что? Где? Когда?". В увлекательном состязании участвовали три команды: "Котики апокалипсиса" (8 класс), "Н2О" (сборная 9-11 классов) и "ГеоМатИс" (педагоги). Несмотря на хитро поставленные вопросы, команды довольно ловко с ними справлялись. По результатам турнира с небольшим отрывом победу одержала команда "ГеоМатИс". В дальнейшем желаем командам удачи и ждём не менее захватывающих игр!
02.02.2019, у чарговы шосты школьны дзень для вучняў нашай установы адукацыі была арганізавана экскурсійная паездка ў ДУА “ВПК Асінаўшчызненскі яслі-сад –пачатковая школа” у музейны пакой “Хлеб у доме гаспадар. Было праведзена завочнае падарожжа “З мінулага ў сучаснасць”.
Рэгулярнае наведванне басейна з'яўляецца ні з чым непараўнальным задавальненнем, якое прыносіць выключную карысць не толькі для цела, але і для душы. Вось і нашы вучні разам са сваім настаўнікам фізкультуры і здароўя Буйноўскім А.М. і класным кіраўніком 6 “А” Шутовіч В.А з задавальненнем наведалі басейн у г. Смаргонь. Дзеці засталіся вельмі задаволенымі!
26.01.2019
26 студзеня ва ўстанове адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім былі падведзены вынікі за 1 паўгоддзе 2018-2019 навучальнага года. Вучні радавалі бацькоў цікавымі выступленнямі, стваралі святочны настрой. Бацькі, якія прымалі самы актыўны ўдзел у жыцці школы, былі ўзнагароджаны падзячнымі пісьмамі.
Прайсці сцяжынкамі здароўя ў гэту суботу змаглі вучні V-VI класаў.
Гульня “Зімовымі сцяжынкамі здароўя” складалася з некалькі прыпынкаў. Школьнікаў чакалі заданні па здароваму ладу жыцця, ахове здароўя, спартыўныя практыкаванні. На некалькі хвілін удзельнікі змаглі пачуць на сабе адказнасць ўрача і аказаць першую дапамогу пры абмаражэнні і вывіхах.
Стаць экспертамі ў пытаннях правільнага і здаровага рэжыма дня, дапамаглі тэставыя заданні. На прыканцы сустрэчы былі створаны міні-памяткі па здароваму ладу жыцця.
26 студзеня вельмі цікава прайшла гульня- віктарына "У свеце цікавага" з вучнямі 7-8 класаў. Дзеці з задавальненнем расказвалі пра падзеі ў свеце. Усе вучні паказалі добрыя веды, але найлепшай была вучаніца 7 класа– Урбановіч Юля.
19.01.2019
Вучні V – VIII класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь: што ведаю я”
Адбылася конкурсна-гульнявая праграма "У гасцях Зімушка-Зіма". Дзеці не сумавалі. Падзяліліся на дзве каманды, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульню "Рамонак", адказвалі на пытанні Дзеда Мароза і Снягурачкі, складвалі прыказкі. А пасля адправіліся на вуліцу парадаваць птушак, зрабілі для іх кармушкі.
У рамках Дня снегу прайшлі лыжныя спаборніцтвы
З задавальненнем наведваюць вучні у шосты дзень спартыўныя секцыі
12.01.2019
Працуе “Сольская лыжня” (Да Дня снегу)
Майстэрня на снезе "Зімовыя фарбы Гродзеншчыны"
22.12.2018
Весела і задорна ўдзельнічалі вучні школы ў снежных забавах
Свая цацка на ёлку – гэта незвычайна і крэатыўна. Вельмі стараліся хлопчыкі і дзяўчынкі, працуючы ў майстэрні Дзеда Мароза, каб іх вырабы сапраўды ўпрыгожылі галінкі навагодніх прыгажунь – ёлак.
15.12.2018
У рамках шостага школьнага дня вучні прынялі ўдзел у паэтычным кафэ, паўдзельнічалі ў інтэлектуальнай віктарыне, пабывалі ў майстэрні. А затым Сольский Дом культуры прыцягнуў усіх вясёлымі і займальнымі спаборніцтвамі
Вучні 5-8 класаў з задавальненнем правялі час у басейне УА “Смаргонскі дзяржаўны палітэхнічны прафесійны ліцэй”
Виртуальная экскурсия "Один из классиков русской литературы И.Тургенев" совмесно с с заведующей Г.И. Никитиной филиала Сольской сельской библиотеки в рамках проекта "Великий мастер языка и стиля", посвященный 200 - летию со дня рождения И.С.Тургенева
08.12.2018
Цікавай і пазнавальнай была экскурсія ў гісторыка-краязнаўчы музей СШ №6 г.Смаргонь. Навучэнцы I - IV класаў пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, пачулі шмат цікавых фактаў з гісторыі г. Смаргонь.
Свята "Тата, мама, я - спартыўная сям'я", якое прайшло ў суботу ў школе, было вельмі добразычлівым, цікавым як малым удзельнікам, так і іх бацькам. Усе атрымалі цудоўны настрой, многа пазітыўных эмоцый і самае галоўнае - перамагла Дружба.
01.12.2018
Літаратурны дыліжанс “Па сцяжынках тургенеўскіх кніг”
Вучні 8-11 класаў наведалі Ашмянскі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча. Экскурсія ўключала наведванне 4 залаў, прысвечаных прыродзе, гісторыі і культуры Ашмянскага краю. Вучні папоўнілі свае веды пра раслінны і жывёльны свет, убачылі чучалы шматлікіх птушак і жывёл. Пазнаёміліся з гісторыяй Ашмян ад моманту заснавання па сённяшні дзень. Убачылі макеты горада Ашмян, як выглядаў горад у пачатку свайго развіцця і як пашыраўся па меры яго будаўніцтва. Даведаліся пра знакамітых асоб, якія пакінулі свой глыбокі след на гэтай зямлі. Асаблівай тэмай для музея з'яўляецца жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры Ф.К. Багушэвіча, які знайшоў вечны спачын на Ашмянскай зямлі. Тэма яго творчасці чырвонай стужкай праходзіць праз усю экспазіцыю музея.
Гульня-віктарына "Прыгоды Берагошы"
Творчая лабараторыя "Ці ведаеш ты?"
Спартландыя
24.11.2018
Яркіх і экзатычных жывёл з джунгляў Азіі, Афрыкі і Амерыкі ўбачылі першакласнікі на выставе “Джунглі за шклом” у гісторыка-краязнаўчым музеі г. Смаргонь. З вялікім задавальненнем і цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі назіралі, як паводзяць сябе прадстаўнікі трапічнай фауны, як рухаюцца яшчаркі и скарпіёны, як выглядаюць павукі і ўдавы.
Які цікавы свет экзатычных жыёл! Цудоўна, што мы часткова пазналі яго на гэтай выставе!
Сёння піянерам дружыны пашчасціла адправіцца ў падарожжа па бязмежных старонках гісторыі як Беларусі ў цэлым, так і развіцця піянерскай арганізацыі. Дзве каманды (7-8) класаў: "Зорачкі " і" Сузор'е " паказалі інтэлект і знаходлівасць у вырашэнні пытанняў віктарыны. Асабліва спадабаліся заданні з выкарыстанне музыкі, фрагментаў з кінафільмаў і мультфільмаў. Перамогу атрымала каманда " Сузор'е"
Інтэрактыўны занятак "Я + шмат іншых Я»
Весела і цікава прайшоў занятак для вучняў пачатковых класаў «Я + шмат іншых Я». Хлопчыкі разважалі пра паняцце «сяброўства», казалі пра тое, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны сябар і якую ролю адыгрываюць сябры ў нашым жыцці.
Самае галоўнае ў жыцці - гэта здароўе. Вучні 2 класа вам прапануюць: загартоўвацца, ужываць здаровую ежу, быць у добрым настроі, займацца спортам і сябраваць з лекавымі раслінамі.
Субота прайшла цудоўна! Вучні 2-4 класаў наведалі басейн. Заняткі былі цікавымі. Вучні атрымалі задавальненне і масу пазітыўных эмоцый, а таксама ўмацавалі свае здароўе. Яшчэ вучні наведалі гісторыка-краязнаўчы музей "СШ №3" г. Смаргонь. Яны даведаліся пра школьныя прылады, якімі карысталіся іх бабулі і дзядулі.
17.11.2018
Пазнавальна-гульнявая праграма "Кнігалюбы" прайшла з цікавасцю. Праграма была сапраўды пазнавальнай і займальнай.
10.11.2018
У суботу сярод вучняў V-VII класаў была праведзена інтэлектуальная віктарына "Ці ведаеце вы". Віктарына ўяўляла сабой спаборніцтвы ў адказах на пытанні з розных галін ведаў. Пытанняў было многа, але рабяты паказалі сябе сапраўднымі знатакамі. Але яшчэ цікавей нават не гуляць, а самастойна напісаць сцэнарый віктарыны і саставіць да яе пытанні. Пазнавальнае правядзенне часу забяспечана.
У гэту суботу вучні сталі гледачамі тэатралізаванай казкі "Дары восені"
Спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы
27.10.2018
27 кастрычніка ва ўстанове адукацыі адбыўся бацькоўскі сход па тэме " Бяспечнае дзяцінства. Актуальныя праблемы прафілактыкі негатыўных паводзін у падлеткавым асяроддзі”
Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах “Вясёлая спартландыя”
Самую сапраўдную майстэрню стварылі дзеці 2-4 класаў на мерапрыемстве "Папяровая фантазія".
20.10.2018
Ужо традыцыяй стала правядзенне конкурса “Міс Залатая восень”. Гэта цудоўная магчымасць творчасці і самарэалізацыі для вучняў.
Другі год запар конкурс праводзіцца сумесна з СКД “Сольскі Дом культуры”. Выдатна падрыхтаваныя заданні канкурсантак і музычныя нумары супрацоўнікаў Дома культуры стварылі для гледачоў цудоўны настрой.
Пераможцай конкурсу стала Янэцкая Маргарыта, вучаніца 8 класа.
Суботнім днём, 20 кастрычніка, вучні 6,8 класаў у рамках акцыі “Да суседзяў” наведалі музей імя Корзуна ДУА “Гальшанская гімназія.
13.10.2018
У восеньскі кастрычнецкі дзень суботы, у школьным кабінеце № 5 прайшла сустрэча з вучнямі 1-4 класаў. У гэты выхадны працавала Аrt-Студыя "Восеньскія матывы". Удзельнікі мерапрыемства, разам з кіраўніком, прайшлі тэарытычны курс па працы з фотакамерай; абгрунтавалі праблемы, пры фатаграфаванні, іх вырашэнні; аспектах добрага фотаздымка. Практычная частка праходзіла на свежым паветры. Вучням давялося самім стварыць фотакампазіцыі, з улікам тэарэтычных парад.
Цікава і пазнавальна прайшло мерапыемства для вучняў 5-7 класаў ў форме інтэрактыўнага часопісу “Ці ведаеце вы…?”. Вучням былі прапанаваны пытанні і заданні на агульную эрудыцыю з розных абласцей ведаў. Асабліва цікавымі былі пытанні з рубрыкі “Мы і наша планета”, дзе вучні былі найбольш актыўнымі.
Спаборніцтвы па скачках у даўжыню, сярод вучняў 1-4 класаў, прайшлі ў гэту суботу. Паспытаць свае сілы змаглі ўсе жадаючыя. Самыя-самыя атрымалі пахвальныя лісты.
06.10.2018
6 октября для учащихся 5-7 классов был проведена конкурсно-игровая программа "Осенняя ярмарка", которая была насышенна эстафетами, интеллектуальными заданиями. В финале ребят ждала селфи-экскурсия.
6 октября Тышко Е. И., классный руководитель 1-го класса, провела познавательную экскурсию "В мире профессий". Дети узнали о "тайнах" работы врача, библиотекаря, специалистов СКД "Сольского ДК" и КСУП "Агро-Солы"
29.10.2018
Першы раз у першы клас
На пасяджэнні клуба маладой сям'і "Мы разам" па тэме "Першы раз у першы клас. Новыя абавязкі - першыя цяжкасці" бацькам вучняў першакласнікаў былі прапанаваны рэкамендацыі і парады, як дапамагчы хлопчыкам і дзяўчынкам паспяхова адапціравацца да школьнага жыцця, да ролі першакласнікаў. Размовай за круглым сталом былі зацікаўлены ўсе прысутныя таты і мамы.
22.09.2018
У 1618 г. у друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўні быў выдадзены першы славянскі "Буквар". Ён адзначае сваё 400-годдзе. Гэтай падзеі было прысвечана мерапрыемства шостага школьнага дня "Мая першая кніжка, са святам!", на якім вучні VIIІ-XI класаў стваралі газету-калаж з нагоды гэтай святочнай даты.
22 верасня ў школе прайшоў атракцыён вясёлых гульняў "Гуляем разам". Удзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму, паказалі шпаркасць, праявілі кемлівасць і спрыт.
15.09.2018
15 верасня у рамках шостага школьнага дня прайшоў інтэлектуальны марафон “Дайдзі да фінішу”, на якім удзельнікі 3 каманд, якія складаліся з вучняў 8-11 класаў, паказалі свае веды і праявілі кемлівасць. Удзельнічаючы ў інтэлектуальным марафоне, вучні праяўляюць імкненне да самарэалізацыі
Гэта мерапрыемства яшчэ раз даказала, што ў нашай школе вучацца разумныя, рознабаковыя, адораныя вучні.
08.09.2018
Весела і задорна прайшоў ва ўстанове адукацыі Дзень здароўя. Распачаўся дзень з падняцця сцяга і агульным забегам. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у вясёлай спартландыі. Хлопчыкі старэйшых класаў змагаліся на футбольным полі, дзяўчынкі паказалі сябе на валейбольнай пляцоўцы ў гульні піянербол.
Сольскі Дом культуры запрасіў усіх жадаючых на літаратурна-музычную праграму “З глыбінь спрадвечных”, прысвечаную Дню беларускага пісьменства.
19.05.2017
Каманда эколагаў нашай школы ў складзе Пагоды М., Захарэўскай В., Маржалы І., Гецьманец В. прыняла ўдзел у раённым злёце юных эколагаў. Наша каманда стала пераможцам практычнага этапу ( дыплом за 1-е месца) з найбольшай колькасцю балаў (58,5 б) і набрала максімальную колькасць балаў сярод усіх каманд па выніках усяго конкурсу (61,7 б), але сярод пераможцаў злёту не адзначана. На пытанне чаму - атрамалі “грунтоўны” адказ: “Усё рашае журы”. Пагэтаму, нягледзячы на добрую арганізацыю конкурсу, цікавыя заданні па станцыях , уражанні ад злёту ў нашай каманды розныя. Прыемна бачыць фотаздымкі нашай каманды на сайце газеты “Светлы шлях”.
Экалагічны злёт адбыўся на тэрыторыі паляўнічага комплексу “Арэхаўка”. Праграма складалася з двух этапаў. У першым – творчым – вучні павінны былі прадставіць сваю каманду і расказаць аб тэрыторыі,якая асабліва ахоўваецца, тэрыторыі Смаргонскага раёна. Наша каманда ”Радзімічы” прэзентавалі геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння “Камень Багушэвіча". Выкарыстоўвалі інфармацыю, прадстаўленую нам Смаргонскай інспекцыяй па ахове прыроды. У вершаванай форме, напісанай нашым паэтам-земляком М.М.Дукса, расказалі пра камень Багушэвіча. Аргументавалі, чаму выбралі менавіта гэты прыродаахоўны аб’ект.
У другім этапе каманды дэманстравалі свае веды па біялогіі і геаграфіі. Вучням патрэбна было вызначыць назвы рыб і насякомых па знешнім выглядзе, назваць птушак на слых, апісаць глебавы разрэз, правесці геабатанічнае даследаванне. Гэтыя заданні садзейнічалі павышэнню матывацыі да далейшага вывучэння прыродазнаўчых навук.
12.05.2018
Вучні 1-4 класаў прынялі актыўны ўдзел у спартыўнай эстафеце “Фізкульт-ура!”
Гадзіна футбола
Гульнёвая праграма “Зялёная аптэка” запрасіла вучняў 1-4 класаў да актыўнага ўдзелу ў шосты школьны дзень. Лясныя жыхары разам з Доктарам Айбалітам праз гульню данеслі дзецям, чым могуць быць карысныя расліны, а калі з імі трэба быць асцярожным
12 мая прайшла ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца» ў рамках Дня Здароўя сярод 5-7 класаў.
У час спаборніцтваў дзецям давялося праявіць сябе ва ўменні рас-пазнавать таемныя пасланні, паказаць спартыўныя ўменні пераадольваць перашкоды.
У выніку гульні каманда-пераможца (VII класа) адшукала схаваны за мінным полем баявы сцяг. Гульня прайшла весела і пазнавальна.
05.05.2018
Да "Года малой Радзімы", у гэту субботу, вучням прапанавалася ўспомніць каштоўныя помнікі культуры, гісторыі і прыроды. "Па сцяжынках гісторыі" - дазволіла школьнікам успомніць курс гісторыі і геаграфіі, супаставіць факты, адказаць на пытанні настаўніка і стварыць калаж-памятку.
28.04.2018
Агульнашкольны крос
21.04.2018
Гульня-віктарына "У кожнага горада - свае героі"
У рамках праекта "У пошуках 8-га цуду Беларусі" з вучнямі VI-VIII класаў праведзена гульня-віктарына "У кожнага горада - свае героі". У гульнёвай форме вучні называлі імёны вядомых гістарычных асоб, вучоных, касманаўтаў, мастакоў, пісьменнікаў, палітыкаў, асветнікаў, чэмпіёнаў, якія ўнеслі свой уклад у гісторыю і культурнае развіццё таго ці іншага горада і ўсёй Беларусі наогул.
21 красавіка адбылося пасяджэнне савета пярвічнай араганізацыі ГА “БРСМ”. На ім будучыя члены арганізацыі пазнаеміліся з Уставам пярвічнай арганізацыі (мэта, задачы, накірункі, умовы ўступлення), планам работы ГА "БРСМ", з прынцыпамі працы МААП і г.д.
14.04.2018
Вітала Смаргонь, вучняў нашай школы, цеплым надвор'ем і цікавай гульней. Сёння каманда "Касцюшата" (вучні 7-8 класаў) сустрэліся з камандамі раёна ў краязнаўчым квэсце "Смаргонскімі лабірынтамі". Ад гульні засталіся добрыя пачуцці, фотаздымкі, веды аб гісторыі малой Радзімы.
У суботу, 14 красавіка, вучні І - ХІ класаў прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах па летнім шматбор’і “Здароўе”.
07.04.2018
У суботу 7 красавіка вучні школы мелі магчымасць сустракаць незвычайных гасцей - сапраўдных пажарных, якія прыехалі ў школу на сваёй службовай машыне. Пажарнікі (дарэчы, экіпаж выратавальнікаў – выпускнікі нашай школы: Амельяновіч Д.С, Клуйша А.Ю.) паказалі дзецям прадметы баявога адзення, пажарна-выратавальнае абсталяванне, расказалі і паказалі, як працуюць пажарныя машыны, чым абсталяваны. Дзеці задавалі шмат пытанняў, і у першую чаргу, вядома ж, усіх цікавіла пажарная машына. Школьнікам паказалі прадметы баявога адзення, пажарна-выратавальны інвентар, было цікава прымерыць пажарныя каскі і пасядзець за рулём сапраўднай пажарнай машыны. А магутная бруя вады, якая б'е з пажарнага лафета, прывяла ўсіх ў неапісальнае захапленне.
24.03.2018
У суботні дзень, 24 сакавіка, вучні 7-8 класаў сустрэліся ў кабіне №23, каб пагаварыць аб самых важных сямейных каштоўнасцях. Конкурс-прэзентацыя “Сямейныя каштоўнасці” дазволіў вучням у чарговы раз аб важнасці сям’і. Школьнікам прапанавалася прайсці анкетаванне, пагуляць у “Асацыяцыі”, прайграць сямейныя сітуацыі з жыцця.
“Правер свае магчымасці” … Так гучала мерапрыемтства для старшакласнікаў у гэту суботу. Вучні змаглі праверыць свае тэарэтычныя веды па біялогіі, фізічнай культуры. Вывесці для сябе формулы здароўя. Здалі пробу на Штанге і Генчы. Праверылі свой пульс у супакоі і пасля фізічных нагрузак, запоўнілі адзін з дадаткаў “Дзенніка здароўя”.
У вясенні дзень суботы, вучні малодшых класаў удзельнічалі ў конкурсна-фальклорнай праграме “Бабулін куфэрак”. Школьнікам прапанаваліся інтэлектуальныя і лагічныя задачы, рэбусы, міні-віктарыны на веданне гісторыі побыту нашых бабуль і дзядуль.
Цімураўцы, наперад! У каторы раз вучні нашай школы, у гэту суботу, змаглі аказаць дапамогу сталым і адзінокім людзям. У асноўным працавалі на двары (падмяталі тэрыторыі каля хаты, насілі ваду і дровы). Цімураўцы працягваюць сваю працу і на вясенніх канікулах.
17.03.2018
Інтэрактыўная гульня-конкурс мастакоў “Подых вясны”
Сярэдзіна сакавіка… Вясна прыйшла.
Над палямі, лугамі і пералескамі ўздымаецца сонейка. Булькаюць, як тыя цецярукі, бягуць навыперадкі жвавыя ручайкі. Выпрасталі ад снегу галіны дрэў.
Вось такую вясну, вучні малодшых класаў, намалявалі і прадставілі для конкурса мастакоў “Подых вясны”.
Гульня-віктарына “Пазнай героя” (у рамках праекта “У пошуках 8 цуда Беларусі”)
Гульня-віктарына "Пазнай героя" сярод вучняў V-VIII класаў садзейнічала выхаванню патрыятызму і актыўнай жыццёвай, грамадзянскай пазіцыі. Па прадстаўленай інфармацыі аб жыцці і дзейнасці, рэдкіх і малавядомых фактах з біяграфій вучні спрабавалі вызначыць імёны знакамітых палітычных і культурных дзеячаў Беларусі. Гэтае інтэлектуальнае выпрабаванне вучні вытрымалі годна!
Тэматычная экскурсія ў аддзел паштовай сувязі
Тэматычная прафарыентацыйная экскурсія ў аддзяленне паштовай сувязі аг. Солы дала магчымасць больш блізкага знаёмства са сферай, аб'ектам і функцыямі прафесійнай дзейнасці аператара паштовай сувязі.
Размінка для разумнікаў “Загадачны калейдаскоп”
Вясенняя субота сустракала вучняў 3-4 класаў размінкай для разумнікаў “Загадачны калейдаскоп”. Былі арганізаваны дзве каманды, якія з дапамогай сваіх інтэлектуальных здольнасцяў, логікі і інтуіцыі змаглі пазмагацца ў гульне.
А пераможцамі аказаліся дзве каманды.
10.03.2018
У суботу, для вучняў школы, быў падрыхтаваны і праведзены марафон-падарожжа па Гродзенскай зямлі (у рамках праекта “У пошуках 8 цуда Беларусі”). Як самыя сапраўдныя спартсмены-марафонцы, школьнікі павінны былі ад старта да фініша данесці агонь “Перамогі”.
Кожны з удзельнікаў адказваў на пытанне аб Гродзеншчыне (туры: “Размінка”, “Флора і фауна Панямоння”, “Гербы і сімволіка Гродзенскай вобласці” і г.д.)., адказ няправільны – ход назад. Марафон завяршаецца на пошнім удзельніку, які дасягную лініі “Фініш”.
Для вучняў пачатковых класаў быў арганізаваны і праведзены відэасалон “Здароўе – гэта здорава!”
Школьнікі праглядзелі сацыяльныя ролікі “Парады на кожны дзень”, “Здаровае харчаванне” і іншыя, а таксама абгрунтавалі сучасныя праблемы захавання здароўя.
З дапамогай ролевых сітуацыйных гульняў, вучні падзяліліся сакрэтамі моцнага здароўя.
У суботу школьнікі змаглі паспытаць свае сілы ў выпраўцы, моцы, гібкасці і хітрасці ў спартыўнай гульне “Піянербол”.
Асноўная ж задумка гульні – змяшаць каманды розных класаў, зраўняць іх ў сіле, а таксама навучыць меншых вучняў гуляць актыўна і з цікавасцю.
03.03.2018
У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” была праведзена пажарная эвакуацыя школьнікаў. Згодна з асноўным правіламі пажарнай бяспекі (тры працяглыя школьныя званкі – знак пажарнай небяспекі), вучні школы чаргой, па два школьнікі, хуткім шагам пакінулы кабінеты, праследавалі да бліжэйшых пажарных выхадаў, пастроіліся каля школы, дзеці яшчэ раз былі пералічаны.
У суботні дзень вучні змаглі пазнаёміцца са славутасцямі 5 населеных пунктаў Гродзенскай вобласці: Гальшаны, Гервяты, Жыровічы, Мір. Быў арганізаваны прагляд відэаролікаў. Без ўвагі не застаўся і аграгарадок Солы.
24.02.2018
24 лютага у актавай зале школы адбыўся традыцыйны бацькоўскі сход “За гонар школы”. Кіраўніцтва ўстановы адукацыі падвяло вынікі працы першага паўгоддзя навучальнага года. Гаварылі пра поспехі, перамогі, інавацыі. Пад час бацькоўскага сходу лепшыя вучні школы былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі за поспехі ў вучобе, выніковы удзел у школьных і раённых конкурсах, алімпіядах.
Да размовы былі запрошаны і сацыяльныя партнеры. Гэта загадчык УЗ “Сольская ўрачэбная амбулаторыя”. Змястоўна і зразумела была даведзена інфармацыя да бацькоў аб неабходнасці фарміравання здаровага ладу жыцця сярод непаўналетніх.
Таксама да бацькоў была даведзена інфармацыя аб неабходнасці забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці непаўналетніх: у час раставання лёду на рэках, аб правілах паводзін на дарозе, на чыгунцы, аб правілах паводзін школьнікаў у сетцы інтэрнэт.
17.02.2018
17.02.2018 ў рамках культурнай суботы ў VII - VIII класах праведзена віктарына "Культурная спадчына малой Радзімы». Навучэнцы з задавальненнем акунуліся ў гістарычнае мінулае свайго краю, успомнілі выдатных дзеячаў, прыродныя і геаграфічныя асаблівасці. Вучні праявілі свае лепшыя якасці, паказалі добры ўзровень ведаў, эрудыцыю і любоў да гістарычнага мінулага сваёй краіны.
Конкурсна-гульнёвая праграма "Добрым быць зусім, зусім не проста!"
Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў падарожжа па “Краіне добрых людзей”. Прайшліся па “Вуліцы добрых слоў”, наведалі “Перавулак добрых учынкаў”, сустрэліся на “Плошчы добрых спраў”. Напрыканцы падарожжа дзеці склалі “кветку сяброўства” - пялёсткамі якой сталі выразаныя далоні.
10.02.2018
Зімовым днём, 10 лютага, вучні 5-6 класаў сустрэліся на чарговым мерапрыемствы для таго, каб даведацца, хто з іх найлепшы знаўца дзіцячай літаратуры, расліннага і жывельнага свету, гісторыі.
Інтэлектуальная гульня “Эрудыт-лато” складалася з 4 тураў (па 10 пытанняў у кожным). У інтэлектуальным спаборніцтве перамогу атрымала каманда 5 “Б” класа “Сузор’е” (капітан – Скадорва Дамініка).
Віншуем пераможцаў!
Аматары казак прынялі зацiкаўлены ўдзел у гасцёўні "У чароўнай краiне казак". Турнiр-вiктарына "Як, чаму, навошта?" спрыяла развiццю нашага iнтэлекту.
10 лютага ў школе прайшоў
Дзень здароўя “Абаронца Айчыны”
Пераможцамі ў камандным заліку сярод вучняў І-ІV класаў сталі:
І месца – каманда ІV класа
ІІ месца – каманда ІІІ класа
ІІІ месца – каманда ІІ класа
Пераможцамі ў камандным заліку сярод вучняў V-VІІІ класаў сталі:
І месца – каманда VІ класа
ІІ месца – каманда VІІІ класа
ІІІ месца – камандаVІІ класа
Пераможцамі ў камандным заліку сярод вучняў V-VІІІ класаў сталі:
І месца – каманда ІХ класа
ІІ месца – каманда ХІ класа
ІІІ месца – каманда Х класа
Лепшыя вынікі ў асабістым першынстве паказалі наступныя вучні:
Чарняўскі Раман, 2009 г.н., вучань ІІІ класа
Алянцэвіч Аляксандр, 2004 г.н., вучань VІІ класа
Балахомскі Аляксей, 2002 г.н., вучань ІХ класа
03.02.2018
3 лютага ў школе адбылася гадзіна зносін "Няма нічога цудоўней, чым дружба".
Вучні абмяняліся думкамі аб сваіх сябрах, назвалі рысы, якія ім не падабаюцца, выпрацавалі памятку і кодэкс дружбы. У заканчэнні кожны атрымаў буклет "Сакрэты сяброўства"
Асаблівыя ўражанні заўсёды застаюцца ў наведвальнікаў ганчарнай майстэрні. 03 лютага навучэнцы V “А” класа пабывалі ў гасцях у Сергея Нагаева у в. Святляны.
Народны майстар распавядаў дзецям пра 4 галоўныя жывыя стыхіі: вада, зямля, паветра і агонь, якія дзіўным чынам злучыліся ў гліне.
А яшчэ паказаў, як з бясформеннага кавалка гэтага прыроднага матэрыялу нараджаецца Прыгажосць. Гліна, якая набыла форму, радуе і здзіўляе. І вучыць - цярпенню, любові і паслушэнству. Менавіта дзякуючы гэтым якасцям настаўнік можа стаць Майстрам, а вучань стаць Чалавекам. І не проста чалавекам, а Светлым - з іскрай любові і дабрыні ў душы.
Гутарка была змястоўная і павучальная.
27.01.2018
Бацькоўская субота
Шмат задавальнення і пазітыўнага настрою атрымалі вучні пачатковых класаў і іх бацькі ад гульнёва-забаўляльнай праграмы на свежым паветры “Дзякуй мароз, што снегу прынёс”. А таксама паўдзельнічалі ў экалагічнай акцыі “Пакармі птушак”
27 студзеня прайшло пасяджэнне бацькоўскага клуба “Мы – разам”. Разам з мамамі былі абмеркаваны школьныя навіны і падзеі. Сустрэча прайшла з карысцю і для настаўнікаў і для бацькоў. Традыцыйна сустрэча закончылася салодкім сталом і задушэўнай бяседай.
Вучні 5-6 класаў прынялі актыўны ўдзел у гульні-віктарыне “Хачу ўсё ведаць”. Навакольная прырода захапляе дзяцей, развівае цікавасць. Віктарына дала магчымасць пашырыць кругагляд, вучыла супрацоўніцтву: працаваць і у парах і ў группе. Гэта гульня для тых, хто выкарыстоўвае не толькі веды, але і логіку. Перамогу атрымала каманда вучняў 6 класа.
З вялікім задавальненнем вучні школы прынялі ўдзел у лыжным паходзе па гарыстай мясцовасці.
20.01.2018
Культурная субота
Для вучняў ІХ – ХІ класаў у шосты школьны дзень было праведзена мерапрыемства ў форме калейдаскопа цікавых навін “Я і наша планета”. Вучні выступілі ў ролі і журналістаў, і карэспандэнтаў з інфармацыяй пра самыя цікавыя факты з жыцця нашай планеты
У суботу, 20 студзеня, вучні 4 класа адправіліся ў падарожжа па Панямонню ў Сольскі край.
Школьнікам прапанавалася прайсці іспыт на веданне гісторыі, геаграфіі, біялогіі Панямоння і Сольскага края (падарожнікі адказалі на пытанні, прасоўваючыся да галоўнага пункта падарожжа – “Школьны музей”, дзе на апошнім прыпынку іх сустрэлі члены гутка “Юныя экскурсаводы”).
На першай станцыі “Бяспечны шлях” экскурсанты даведаліся аб галоўных правілах падарожжа, затым прайшлі станцыі “Мая прырода”, “Сімволіка РБ”, “Геаграфія РБ”,“Гісторыя края”.
На апошнім прыпынку “Гісторыя края” для падарожнікаў праведзена экскурсія па школьнаму музею (праводзілі: Лісоўскі Аляксей, Алехна Вераніка, Асінцава Юльяна, Буцько Марына, Янэцкая Маргарыта).
З вялікім задавальненнем у шосты школьны дзень вучні пачатковых класаў бавілі час на лыжні, праводзілі вясёлыя гульні на лядовай пляцоўцы
Мерапрыемства “Мы за чаем не сумуем” для V-VI класаў паказала вучням, што і ў XI стагоддзі можна мець прыемныя зносіны за кубкам гарбаты, пазнаёміла з гісторыяй гарбаты і самавара. Асаблівую цікавасць у іх выклікала гістарычнае мінулае, народныя традыцыі чаявання. Рабяты пашырылі свае веды аб гаючых уласцівасцях гарбаты, сфарміравалі навыкі культурных паводзінаў падчас чаявання.
13.01.2018
Дзень здароўя
У турніры “Залатая ладдзя”, які праходзіў 13 студзеня, было шмат удзельнікаў і жадаючых атрымаць перамогу. Аднак прызёрамі сталі самыя кемлівыя і знаходлівыя: сярод хлопчыкаў – Карвецкі Ягор, Яроўскі Мікіта, Гаранскі Арцём, сярод дзяўчынак - Масевіч Надзея, Янэцкая Вікторыя, Ланеўская Рэната,Урбановіч Анастасія.
У тым, што веды – сіла, змаглі пераканацца вучні пачатковых класаў на турніры-віктарыне “Як, чаму, навошта?”. Турнір уключаў тры туры – “Так ці не”, “Адказвай хутка”, “Назаві адным словам”. Інтэлектуалы вызначыліся па колькасці набраных балаў. Імі сталі – Карвецкі Ягор, Гаранскі Арцём, Яроўскі Мікіта, Захожая Ксенія, Янэцкая Вікторыя, Паўлюшкевіч Ілля.
У чарговы раз ў школе прайшла интэлектуальная гульня “Юныя эрудыты”, у якой прымалі ўдзел зборныя каманды 5 – 8 класаў. З нялёгкімі пытаннямі каманды спраўляліся з легкасцю. Але перамогу атрымала найбольш эрудыраваная каманда "Маленькія Касцюшаты", якая і атрымала салодкі прыз.
Шмат гадоў таму назад, праз нашу краіну, транзітам са Скандынавіі ў Візантыю, а па сучасных паняццях са Швецыі, Нарвегіі - у Турцыю, Грэцыю праходзілі гандлёвыя караваны і ваенныя флатыліі. Першыя жадалі тавар прадаць і зарабіць, другія - заняволіць і парабаваць.
Дзякуючы гэтаму шляху на беларускіх землях узніклі і першыя гарады, яны існавалі як перавалачныя базы для замежных гандляроў. За беларускія землі на прыбытковым шляху спрачаліся заўсёды.
У суботу, настаўнік гісторыі і вучні 7-8 класаў, пастараліся адрадзіць шлях «з варагаў у грэкі».
Школьнікі былі падзелены на 3 каманды, кожная з іх атрымала назву, сваю эмблему, свій стартавы шлях (две каманды пачалі шлях ад Балтыйскага мора, трэцяя – Ладажскага возера) абралі капітана. Першая каманда выкідвае кубік-костку. Мараплаўцы прасоўваюцца ў залежнасці ад колькасці, якая выпала ў костках. Пасля часовага прыпынку, каманда адказвае на пытанне вядучага. На шляху каманды чакалі знакі, значэнне якіх пазначаны ў асобнай табліцы.
Пытанні тычыліся гарадоў, прыроды, рэк, гісторыі, імёнаў людзей, праз якія праходзіць шлях з «варагаў у грэкі».
Усе караблі змаглі апынуцца ў канчатковых пункце назначэння – Чорнае мора. Першымі з мараплаўцаў прычалілі да зямлі “Рурыкі” (капітан – Урбановіч Юлія), затым – “Вялес” (капітан – Урбановіч Дар’я) і “Вікінгі” (капітан – Буцько Марына).
16.12.2017
Культурная субота
У суботу, 17 снежня, прайшла конкурсна-пазнавальная праграма “Усё аб калядках”. Вучні 5-7 класаў змаглі адчуць дух свята праз конкурсы, якія складаліся з дзвух частак (тэарэтычная і практычная). Школьнікам прапанавана было паўдзельнічаць у віктарыне, адгадаць загадкі, падзяліцца ўласным вопытам правядзення свят.
У прадсвяточным настроі школьнікі паўдзельнічалі ў гульнёвай праграме “Зімовымі сцяжынкамі”. Былі арганізаваны дзве каманды, якія на працягу ўсяго мерапрыемства, у сумленнай барацьбе, атрымоўвалі балы-сняжынкі. На прыканцы гульні атрымала перамогу каманда хлопчыкаў.
09.12.2017
Дзень здароўя
У суботу, 9 снежня, ва ўстанове адукацыі адбылося спартыўнае свята “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”. Вучні пачатковых класаў і іх бацькі прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Спартыўная эстафета ўключала шмат заданняў. Поспех каманды залежаў не толькі ад хуткасці дзяцей, але і ад умельства дарослых. Хочацца верыць, што свята прынесла ўсім удзельнікам шмат дадатных эмоцый, добрага настрою, бадзёрасці. Напрыканцы спартыўнага мерапрыемства ўсе каманды былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, а дзеці атрымалі салодкія пачастункі.
З мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця вучні V-VI класаў у суботні дзень удзельнічалі ў пазнавальнай гульні “Па слядах “Здаравейкі”. Вучні атрымалі інфармацыю аб асноўных правілах здаровага ладу жыцця, даведаліся, што патрэбна для таго, каб падтрымліваць і ўмацоўваць сваё здароўе. Самі распрацавалі рэкамендацыі па ЗЛЖ і аформілі ў выглядзе памятак “Формула здароўя”.
02.12.2017
Дзень бяспекі
Чарговая субота (02.12.2017) паклікала вучняў V - IV класаў у "Падарожжа са Зберагошай". Мерапрыемства праводзілася ў форме інтэрактыўнай гульні, падчас якой вучні вучыліся беражлівасці і ашчаднасці ў адносінах да вады, газу і электрычнасці. Пяцікласнікі і шасцікласнікі актыўна ўключыліся ў пошук шляхоў вырашэння праблемы энергазберажэння і прыйшлі да высновы, што энергазберажэнне - гэта справа і клопат не толькі дарослых, але і дзяцей, бо будучыня менавіта за імі.
У рамках праекта “У пошуках 8 цуда Беларусі” сярод вучняў 7-8 класаў была праведзена віртуальная экскурсія “ Брэст –горад герой”. У час якой вучні пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі горада, віртуальна пабывалі ў Брэсцкай крэпасці. У канцы мерапрыемства была праведзена віктарына “Гарады Брэстчыны”. Лепшыя вынікі паказалі: Чаплінская Вікторыя, Аскірка Паліна, Янэцкая Маргарыта, Лаўрыновіч Аліна, Лобач Святлана.
2 снежня ў рамках шостага школьнага дня сумесна з СКД “Сольскі ДК” для вучняў VII – XI класаў праведзена тэматычна-музычная праграма “Разам супраць СНІДу”. Мэта мерапрыемства – павышэнне ўзроўню дасведчанаці па праблеме ВІЧ/СПІД сярод падлеткаў і моладзі, павышэнне адказнасці ў адносінах да здароўя.
25.11.2017
Бацькоўская субота
У суботу, у нашай школе, можна было назіраць неймаверную канцэнтрацыю добрага настрою і шчаслівых усмешак дзяцей. А ўсё таму, што ў гэты час праходзіла спартыўнае мерапрыемства “Вас выклікае спартландыя!”.
З мэтай падтрымання ЗЛЖ і прафілактыкі шкодных звычак вучні VII – VIII класаў прагледзелі і абмеркавалі фільмы антытабачнай і антынаркатычнай тэматыкі “Сакрэты маніпуляцыі”, “ На краю”. У працэссе абмеркавання вучні выказалі свае негатыўныя адносіны да курэння і ўжывання алкаголю.
Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у школе прайшоў прафілактычны лікбез "ВІЧ: што вы пра яго ведаеце?". Мерапрыемства было праведзена з удзелам загадчыка Сольскай УА Сяргеева А.А.
Сяргееў А.А. папоўніў веды навучэнцаў аб ВІЧ - інфекцыі, шляхах перадачы, стадыях развіцця захворвання, апошніх статыстычных даных і прафілактычных мерапрыемствах.
З вучнямі V і VI класаў была праведзена гутарка “Наша жыццё, наш свет- дапамажыце адзін аднаму”.
Дзеці пазнаёміліся з такімі паняццямі, як “правіна”, “правапарушэнне” і “злачынства”. Навучэнцам былі прадстаўлены рэальныя жыццёвыя сітуацыі, якія яны самастойна змаглі прааналізаваць, зразумець і, вядома ж, зрабілі пэўныя высновы: што можна рабіць, а чаго не варта. Яны задумаліся аб сваіх паводзінах.
Падчас мерапрыемства былі наладжаны цёплыя даверлівыя адносіны. Паміж дзецьмі і педагогамі было поўнае ўзаемапаразуменне падчас даверлівых зносін.
З мэтай фарміравання патрэбы ў здаровым ладзе жыцця быў праведзены інтэрактыўны занятак “Вітаміны-сябры здароўя”, на якім навучэнцы атрымалі інфармацыю аб паўнавартасным харчаванні, ужыванні ў ежу даступных і разнастайных прадуктаў, захавання рэжыму харчавання, аб уплыве і ролі вітамінаў на здароўе чалавека.
18.11.2017
Культурная субота
18 лістапада, у суботу, сумесна з Сольскім ДК прайшоў конкурс “Міс Восень-2017”.
Дзяўчынкі-удзельніцы рыхтаваліся амаль цэлы тыдзень. Ім дапамагалі аднакласнікі і класныя кіраўнікі. Канкурсанткі вытрымалі аж 6 конкурсаў!
Конкурс, а лепш сказаць СВЯТА, прайшло проста цудоўна! Было цікава і весела. Прысутнічаў дух добрага спаборніцтва.
Перамагла вучаніца 7 класа Чаплінская Вікторыя. Віншуем яе, малайчынка, так трымаць!
Цікавай і пазнавальнай была гульня-падарожжа “У свет Здароўя”, якую для вучняў пачатковых класаў правёў В.І.Лукашэвіч.
Разам з настаўнікам вучні ячшэ раз паўтарылі тыя правілы, па якіх патрэбна жыць кожнаму, каб быць здаровым і мець цудоўны настрой.
У суботу навучэнцы 6 і 9 класаў нашай школы наведалі басейн, дзе змаглі папрактыкавацца ў плаванні. Дадзенае мерапрыемства спрыяла аздараўленню вучняў.
Затым увазе рабят была прапанавана экскурсія ў ДУА "Сярэдняя школа N3 г. Смаргоні ". Школьнікі былі ўражаны экспазіцыяй аб Першай сусветнай вайне.
18 лістапада, вучні 9-11 класаў сустрэліся ў школьным краязнаўчым музеі на мерапрыемствы “Экскурсія ў мінулае”.
Вучні змаглі паўдзельнічаць у экскурсіі як праваднікі ў свет гістарычных падзей і дзеячаў.
Экскурсія праходзіла ў выглядзе моладзевай гульні “Хто Я?”. Так, адзін вучань, атрымаўшы фотакартку (сам яе не бача), стараецца задаць правільныя пытанні і атрымлівае адказы ад іншых вучняў. З часам складваецца карціна аб гістарычнай асобе, удзельнік называе яго прозвішча або імя.
11.11.2017
Дзень здароўя
Вучні III і IV класаў прынялі ўдзел у мультымедыйнай віктарыне “ Гігіена і здароўе”. Віктарына праводзілася ў два раўнды: сіні і чырвоны. Сіні – інтэлектуальны , уключаў тэмы “Асабістая гігіена”, “Здаровыя зубы”, “Правільнае харчаванне”. Чырвоны раўнд склалі рухомыя гульні і забавы – “ Трапны стралок” , “Градуснік”, “Адшукай лішняе”. А напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі цікаўна і змястоўна выказалі свае думкі аб тым, што такое здароўе і як патрэбна яго берагчы.
Сапраўдны скарб для людзей – уменне працаваць (Эзоп)
У суботу, 11 лістапада, класныкіраўнік IX класа Дурэйка. А. Ч. і вучніIX-XI класаў правялі інтэрактыўны дыялог «Шлях, які мы выбіраем» з мэтай актуалізацыі праблемы прафесійнага самавызначэння, павышэння якасці прафесійнай арыентацыі.
Парушэнне правіл дарожнага руху становіцца звычайнай справай. Найбольш сур’ёзныя цяжкасці і небяспека для жыцця падсцерагаюць самых маленькіх пешаходаў. У шосты школьны дзень на занятках па тэме “Выконваем законы дарог” важатыя ў ролі Бабы Ягі і дзяўчынкі расказалі дзецям як пазбегнуць няшчасных выпадкаў на дарозе.
У суботу, 11 лістапада, ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень здароўя «Хто далей?”. Навучэнцы прынялі ўдзел у спаборніцтвах па скачках. У кожнай узроставай катэгорыі былі вызначаны пераможцы сярод дзяўчынак і сярод хлопчыкаў. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі.
04.11.2017
Для вучняў ІХ-ХІ класаў у шосты школьны дзень была арганізавана інтэлектуальная гульня – брэйн-рынг “Я і закон”. Мэта гульні – прававая асвета і фарміраванне прававой культуры. Заданні, падрыхтаваныя Лукашэвічам В.І., педагогам сацыяльным, былі цікавыя і змястоўныя.
У рамках шостага школьнага дня вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у вясёлых спаборніцтвах “Хутчэй за вецер”. Удзельнікі змагаліся ў хуткасці, спрытнасці, кемлівасці. Ад мерапрыемства ўсе атрымалі шмат станоўчых эмоцый, запалу і добрага настрою.
28.10.2017
Дзень дзяцячых і маладзёжных арганізацый і аб’яднанняў
28 кастрычніка ва ўстанове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход “Праблемы выхавання: адказ сям’і і грамадства выкліку часу”. На сходзе прысутнічалі госці: Цыганкова А.Г, начальнік ІСН Смаргонскага РАУС; Камінскі А.В, інспектар Смаргонскага РАНС; Сяргееў А.А, загадчык Сольскай урачэбнай амбулаторыі.
У рамках Дня дзіцячых і моладзевых арганізацый на бацькоўскім сходзе адбылася прэзентацыя дзіцячых арганізацый. Прайшоў урачысты збор піянерскай дружыны, на якім вучні другога класа былі прыняты ў акцябраты.
Пасля урачыстага збору ўсе прысутныя былі запрошаны на флэшмоб “Будзь гатовы!”
21.10.2017
Культурная субота
У рамках акцыі “Місія жыць” для вучняў ІХ-ХІ класаў 21 кастрычніка, ў шосты школьны дзень, прайшла інфармацыйная гадзіна “Наркатычны ад”.
Займацца фізкультурай карысна, а вясёлай фізкультурай – удвая. У суботу 21 кастрычніка вучні пачатковых класаў сустрэліся на вясёлай спартландыі. Не важна, хто стаў пераможцам. Галоўнае, што спартыўная барацьба згуртавала ўсіх у адзін дружны калектыў. Спаборніцтвы прайшлі ў вясёлай, добразычлівай атмасферы.
У мінулую суботу, 21 кастрычніка 2017 года, вучні V “А”, V “Б”, VI класаў ездзілі на экскурсію ў гісторыка-краязнаўчы музей дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Жодзішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа”, дзе іх сустрэў настаўнік гісторыі Мізула А.А. Ён правёў змястоўную экскурсію, адказаў на ўсе пытанні дзяцей.
Затым пабывалі ў адным з самых старых, але да гэтага часу дзеючых млыноў гэтай мясцовасці. Будынак з каменным падмуркам стаіць у нізіне, недалёка ад будынка калегіума, і чэрпае ваду для працы з р. Палавойка, якая ўпадае ў р. Вілію. Першыя звесткі аб млыне з'явіліся толькі ў 1871 годзе, а хто быў першым уладальнікам- невядома. Вядома толькі толькі тое, што млын сваёй працы не спыняў да таго моманту, як быў набыты дзедам цяперашняга гаспадара, дырэктара ТПА “Фра – міл” - Жылкі Франца Баляслававіча.
Дзеці атрымалі цудоўныя ўражанні ад паездкі.
Апошняя субота для вучняў пачатковых класаў выдалася незвычайнай. СКД “Сольскі ДК” запрасіў пачаткоўцаў на гульнёвую праграму “Вясёлы каравай”. Цікавыя конкурсы, займальныя заданні, рухомыя хвілінкі – усё гэта стварала хлопчыкам і дзяўчынкам цудоўны настрой. А напрыканцы праграмы ўдзельнікаў гульні чакаў прыемны сюрпрыз – смачны каравай. Вось як здарылася! “Вясёлы” каравай стаў смачным караваем!
14.10.2017
Дзень здароўя
“Хуткія, спрытныя, умелыя”
14 кастрычніка ў сценах школы прайшло ўрачыстае свята, прысвечанае Дню маці. Арганізавалі мерапрыемства вучні 5-7 класаў. Пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Какаулінай Л.У. былі падрыхтаваны песні, развучаны танцы, праведзены розныя конкурсы. Мамы змаглі адпачыць ад надзённых спраў і атрымаць шмат прыемных эмоцый. Яны праявілі сябе наймудрэйшымі, самымі музычнымі і таленавітымі.
Свята завяршылася ўзнагароджаннем матуль медалямі «Лепшая мама ў свеце», а ў класах іх чакалі маленькія сюрпрызы, зробленыя з любоўю рукамі іх дзетак.
У суботні дзень вучні 1-4 класаў адправіліся ў падарожжа-знаёмства “Сем цудаў здароўя”. Праз гульнёвыя формы школьнікі даведаліся, што патрэбна для таго, каб падтрымліваць і ўмацоўваць сваё здароўе.
У суботу, 14 кастрычніка, адбылася экскурсійная паездка ў г.Мінск, арганізаваная сумесна з Сольскай школай мастацтва. Вучні наведалі “Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача”
07.10.2017
Дзень творчасці
Восень! Дзіўнае слова! Ад яго вее пяшчотай і сумам. Гэта самая прыгожая пара года. Нездарма ў гэтую восеньскую пару праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Восені.
7 кастрычніка важатымі 7 класа (Вішнеўская Яна, Асінцава Юліяна, Лобач Святлана) была арганізавана конкурсна-гульнёвая праграма «Восень у госці завітала» для вучняў 3-4 класаў. Усе конкурсы былі звязаны восеньскай тэмай: «збяры грыбы», «шышкабол», «дары восені» і нават гледачы з задавальненнем паўдзельнічалі ў экспромт-паўзе «Рэпка». Казачныя героі свята актывізавалі гледачоў ужо даўно ўпадабанымі флэшмобамі. Дзеці з радасцю паўтаралі танцавальныя рухі. А пасля конкурснай праграмы для ўсіх была арганізавана дыскатэка. Весела, жыва і заўзята прайшоў суботні дзень! Свята атрымалася яркім і цікавым!
Вучні І-ІІ класаў у суботні дзень (7 кастрычніка) пабывалі на экскурсіі ў музеі-сядзібе Ф.Багушэвіча ў а.г.Кушляны. Пазнаёміліся з мясцінай, дзе жыў знакаміты паэт, празаік і публіцыст.
7 кастрычніка, ў рамках шостага школьнага дня, адбыўся асенні лёгкаатлетычны крос. Спаборніцтвы пачаліся з падняцця сцяга, з віншавальным словам выступіў дырэктар школы А.М.Сівіцкі.
23.09.2017
Бацькоўская субота
23 верасня ў рамках бацькоўскай суботы адбылося пасяджэнне клуба маладой сям’і “Мы разам”. Былі разгледжаны пытанні аб псіхічным і фізічным развіцці дзіцяці малодшага ўзросту і пра асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу ў перыяд адаптацыі першакласнікаў да школы.
Шчодрая на фарбы мастачка восень не спяшаецца ў гэтым годзе размалёўваць лісточкі на дрэвах. А вось вучні пачатковых класаў 23 верасня наведалі творчую майстэрню “Восень лісцем шапаціць” і стварылі ў сваіх класных пакоях сапраўдны яркі восеньскі лістапад.
А таксама прынялі актыўны ўдзел у гульнёвай праграме “Вясёлыя здарэнні”
Футбол – лібімы від спорту многіх хлопчыкаў і юнакоў. Гэта цудоўная спартыўная гульня, а таксама важная частка здаровага ладу жыцця. У нашай школе ўсе таксама захапляюцца гэтым відам спорту. Пагэтаму кожную суботу з задавальненнем збіраюцца на гадзіну футбола. Не выключэннем стала і субота 23 верасня.
16.09.2017г.
Культурная субота
У суботу з вучнямі V «А» і V «Б», VI класаў было праведзена мерапрыемства па ЗЛЖ «Здароўе - колер жыцця». Мэтай дадзенага мерапрыемства стала прапаганда здаровага ладу жыцця, выхаванне пачуцця калектывізму і ўзаемадапамогі. Усе прынялі актыўны ўдзел, атрымалі шмат карыснай і цікавай інфармацыі. Хлопцы задумаліся пра неабходнасць быць здаровымі, паабяцалі далучацца да здаровага ладу жыцця. А таксама яны зрабілі выснову, што спрыяе здароўю, а што прыносіць шкоду.
09.09.2017г.
Дзень здароўя
“Алімпійскія надзеі Беларусі”
9 верасня для вучняў VII-VIII класаў была арганізавана гадзіна-студыя “Школа здароўя запрашае”. Вядучы праграмы прапанаваў школьнікам прымерыць ролю экспертаў па здароваму ладу жыцця, стварыць сваю індывідуальную форму здароўя, а таксама даць танныя парады сваім аднакласнікам.
Тэарэтычная частка мерапрыемства змянілася на фізічныя практыкаванні: ад падскокаў на месцы да вясёлых танцаў пад гукі мультфільма “Фіксікі”.
02.09.2017г.
Спартыўнае свята, прысвечанае пачатку навучальнага года
У суботу, 2 верасня, ва ўстанове прайшло спартыўнае свята, прысвечанае пачатку навучальнага года.
Вучні II-IV класаў прынялі актыўны ўдзел у “Вясёлых стартах” і гульнёвай праграме “Бывай лета, вітаем школьную пару”.
Для дзяўчынак V-VIII класаў была арганізавана гульня “Піянербол”, а хлопчыкі сталі ўдзельнікамі таварыскай сустрэчы па футбуле. А яшчэ вучні V-VIII класаў мелі магчымасць завітаць у “школьнае інтэрнэт-кафэ “Вясёлая тусоўка”
Закончылася свята ярмаркай спорту, арганізатарамі і завадатарамі якой былі старшакласнікі.
На «Вясёлую тусоўку», у суботу, былі запрошаны вучні V-VIII класаў. Школьнікаў чакала займальнае падарожжа па старонках інтэрнэт-груп сацыяльных сетак. Правялі гульню "Мінута інтэрнэт-арфаграфіі". Успомнілі апошнія сусветныя навіны.
Практычная частка мерапрыемства адбылася ў выглядзе рубрыкі «Умелыя ручкі». Школьнікі рабілі простыя і практычныя вырабы з паперы і салфетак.