План арганізацыі і правядзення экскурсійных паездак
у рамках акцыі “Да суседзяў”:
№ п/п |
Месяц |
Маршрут паездкі |
1 |
верасень |
а.г.Солы – а.г.Ліда– а.г.Солы |
2 |
кастрычнік |
а.г.Солы – г.Гальшаны – а.г.Солы |
3 |
лістапад |
а.г.Солы – г.Навагрудак – а.г.Солы |
4 |
снежань |
а.г.Солы – г.Ашмяны – а.г.Солы |
5 |
студзень |
а.г.Солы – г.Астравец – а.г.Солы |
6 |
люты |
а.г.Солы – аг.Залессе – а.г.Солы |
7 |
сакавік |
а.г.Солы – Мірскі замак – а.г.Солы |
8 |
красавік |
а.г.Солы – аг.Гервяты – а.г.Солы |
9 |
май |
а.г.Солы – г.Гродна – а.г.Солы |
12 чэрвеня вучні 5-8 класаў наведалі рамесленую майстэрню-музей “Копія Крэўскага замка”, што знаходзіцца ў в.Чухны
10 чэрвеня ўдзельнікі аздараўленчага лагера “Сонейка”пабывалі на экскурсіі ў Народным гісторыка-краязнаўчым музеі ДУА “ВПК Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа”
1 чэрвеня вучні пачатковых класаў наведалі філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы
1 снежня вучні 8-11 класаў наведалі Ашмянскі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча. Экскурсія ўключала наведванне 4 залаў, прысвечаных прыродзе, гісторыі і культуры Ашмянскага краю. Убачылі макеты горада Ашмян, як выглядаў горад у пачатку свайго развіцця і як пашыраўся па меры яго будаўніцтва. Даведаліся пра знакамітых асоб, якія пакінулі свой глыбокі след на гэтай зямлі. Асаблівай тэмай для музея з'яўляецца жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры Ф.К. Багушэвіча, які знайшоў вечны спачын на Ашмянскай зямлі.
Цікавай і пазнавальнай была экскурсія ў гісторыка-краязнаўчы музей СШ №6 г.Смаргонь. Навучэнцы I - IV класаў пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, пачулі шмат цікавых фактаў з гісторыі г. Смаргонь.
На канікулах 31 кастрычніка першакласнікам і другакласнікам пашанцавала наведаць Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей
20 кастрычніка, вучні 6,8 класаў у рамках акцыі “Да суседзяў” наведалі музей імя Корзуна ДУА “Гальшанская гімназія
25 верасня вучні 5 класа наведалі цэнтр бяспекі МНС ў горадзе Ліда